Сяля́нская вуліца () — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва.

Гісторыя

Гістарычная назва вуліцы — ЛедзькаўскаяУлицы Могилева: сто лет назад и сегодня, па назве прадмесця Ледзькава (Ледзькаўка), якое размяшчалася злева ад дарогі з Магілёва ў Шклоў Т. 9. СПб., 1905.. З’яўлялался працягам Конназаводскай вуліцы (не існуе, захаваўся адзіны дом, які цяпер знаходзіцца па адрасе вул. Ленінскай, 68А). Перасякала Ледзькаўскі глухі і 2-і Ледзькаўскі завулкі.

У 1912 годзе ў доме па адрасе вул. Ледзькаўская, 15 размяшчаліся Губернская па земскіх і гарадскіх справах прысутнасць і Губернскі камітэт па доглядзе дзяцей асоб, якія загінулі ў вайну з Японіяй. У доме Палубінскага знаходзілася Мясцовае Упраўленне Чырвонага КрыжаПамятная книжка Могилёвской губернии на 1912 год..

З 1918 года ў доме па адрасе вул. Ледзькаўская, 23 жыла сям’я Юльяна Дрэйзіна. Дом Дрэйзіных прыцягваў магілёўскіх аматараў літаратуры і музыкіМОГИЛЕВСКИЕ ЕВРЕИ В КУЛЬТУРЕ И ИСКУССТВЕ .

За савецкім часам перайменавана ў Сялянскую (па-руску спачатку мела назву , але пасля стала ).

У 1938—1940 гадах у пачатку вуліцы быў пабудаваны пяціпавярховы дом (цяпер па адрасе вул. Першамайская, 42), які перагарадзіў яе ў месцы прымыкання да Першамайскай вуліцы.

Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. У наш час большая частка вуліцы апынулася ўнутры квартала, абмежаванага вуліцамі Першамайскай, Ціміразева, праспектам Міру, страціўшы сваю трасіроўку і большасць забудовы. Захаваўся невялікі адрэзак ад вуліцы Ціміразева да ракі Дубравенкі.

Забудова № 1 — двухпавярховы пасляваенны жылы дом з двума эркерамі. № 6 — драўляны дом з брандмаўэрам, пабудаваны ў пачатку XX ст. Да 1999 года ў будынку размяшчаўся Музей этнаграфііМузей этнографии.

Астатняя вуліца забудавана дамамі сядзібнага тыпу.

Спасылкі