Сілы «Кудс», таксама сустракаецца варыянт «Кодс» ( / Sepāh-e Qods) — ваеннае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), элітнага ваенна-палітычнага фарміравання Ісламскай Рэспублікі Іран. Падраздзяленне адказна за ажыццяўленне спецыяльных аперацый за межамі тэрыторыі краіны.

Назвай «Кудс» або «Кодс» на мове фарсі называюць горад Іерусалім, які лічыцца адным з самых святых гарадоў у ісламе.

Гісторыя Сілы «Кудс» былі створаны ў 1980 годзе на базе КВІР, адразу пасля завяршэння Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Падраздзяленне адразу ж падключылася да ірана-іракскай вайнs, якая доўжылася да 1988 года. Падчас гэтых падзей, акрамя непасрэдных аперацый супраць узброеных сіл Ірака сумесна з КВІР і ўзброенымі сіламі Ірана, сілы «Кудс» аказвалі падтрымку іракскім курдам, якія змагаліся супраць рэжыму Садама Хусейна. У 1982 годзе сілы «Кудс» праніклі ў Ліван, дзе згулялі адну з вырашальных роляў у стварэнні партыі «Хезбала», якая ў далейшым была прызнана ў многіх краінах тэрарыстычнай арганізацыяй.

У тыя гады, нароўні з удзелам у ірана-іракскай вайне, яе байцы адначасова дзейнічалі ў Ліване і ў Афганістане. У апошнім сілы «Кудс» у прыватнасці аказвалі падтрымку шыіцкім маджахедам Абдулы Алі Мазары і яго ісламісцкай партыі «Хізбі Вахдат», якая змагалася супраць тагачаснага прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан — Махамада Наджыбулы. Пасля прыходу да ўлады ў Афганістане ісламісцкага руху «Талібан», сілы «Кудс» аказвалі падтрымку Ахмаду Шаху Масуду і Паўночнаму альянсу.

Функцыі Падраздзяленне адказна за ажыццяўленне спецыяльных аперацый за межамі тэрыторыі Ірана. Таксама функцыямі падраздзялення лічацца ваенная разведка і ўзаемадзеянне з ісламскімі (у асноўным з шыіцкімі) рэвалюцыянерамі па ўсім свеце, падтрымка розных ісламісцкіх, перш за ўсё шыіцкіх партый, рухаў і ўзброеных фарміраванняўQods (Jerusalem) Force. Federation of American Scientists Intelligence Resource Program. // fas.org (retrieved October 1, 2006)Dionisi, 7 Retrieved on Feb. 14, 2007.

Арганізацыя

Сілы «Кудс» з’яўляецца падраздзяленнем Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), і як КВІР, непасрэдна падпарадкоўваецца Вышэйшаму кіраўніку Ісламскай Рэспублікі Іран — Алі Хаменеі. Кіраўніком сіл «Кудс» з’яўляецца камандзір (камандуючы).

Па некаторых даных, сілы «Кудс» актыўны ў некалькіх дзясятках краінах, як адкрыта, так і сакрэтна. У сваёй структуры яны маюць 8 дэпартаментаў, вылучаных па геаграфічнай прыкмеце: Заходні свет — ЗША, Канада, усе краіны Еўропы, акрамя Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Літвы і Эстоніі Былы СССР — краіны, якія ўваходзілі ў склад СССР (краіны постсавецкай прасторы) Аравійскі паўвостраў — краіны, размешчаныя на Аравійскім паўвостраве Левант — Ізраіль, Палесціна, Ліван, Сірыя, Іарданія Паўднёвая Азія — Афганістан, Пакістан і Індыя Паўночная Афрыка — краіны, размешчаныя ў Паўночнай Афрыцы Ірак Турцыя

Колькасць Афіцыйных даных пра колькасць асабістага складу сіл «Кудс» няма. На думку некаторых экспертаў, колькасць сіл «Кудс» налічвае не больш за 2000 чалавек, з 800 асноўнымі аператыўнікамі, а на думку іншых экспертаў і аналітыкаў, у сілах «Кудс» могуць складацца ад 3000 да 50000 чалавекDaragahi, Borzou and Spiegel, Peter. "Iran's elite and mysterious fighters", Los Angeles Times, 15 February 2007. Retrieved 15 February 2007."Experts: Iran's Quds Force Deeply Enmeshed in Iraq", Fox News, 15 February 2007. Retrieved 15 February 2007.Shane, Scott. "Iranian Force, Focus of U.S., Still a Mystery", New York Times, 17 February 2007. Retrieved 17 February 2007..

Крытыка Урад ЗША абвінавачвае «Кудс» у падтрымцы тэрарызму.

Катэгорыя:Узброеныя сілы Ірана Катэгорыя:З’явіліся ў 1980 годзе