Serbska šula (Сербская школа) — педагагічны часопіс, які выдаецца ў Германіі для патрэбаў дашкольнай і школьнай адукацыі лужычанаў. Матэрыялы ў часопісе публікуюцца ў большай частцы на верхнялужыцкай і ў меншай ступені — на ніжнялужыцкай мовах.

Першы нумар часопіса выйшаў у 1948 годзе па ініцыятыве лужыцкага нацыянальнага культурнага таварыства Домавіна. Часопіс прызначаўся для настаўнікаў, якія выкладаюць на лужыцкіх мовах. У 1952 годзе часопіс стаў органам Міністэрства адукацыі ГДР.

У наш час часопіс публікуе метадычныя матэрыялы па педагагічна-метадалагічным пытаннях для паляпшэння выкладання на лужыцкіх мовах.

Матэрыялы, якія публікуюцца ў часопісе падзяляюцца на тры часткі:

Першая частка пад назвай «Тэорыя і практыка». У гэтым раздзеле абмяркоўваюцца навуковыя пытанні навучальнага года. Другая частка змяшчае прапанаваныя педагагічныя шаблоны, якія могуць выкарыстоўвацца падчас выкладання; У трэцяй частцы абмяркоўваюцца бягучыя педагагічныя пытанні і навіны, а таксама публікуюцца матэрыялы па рэалізацыі культурна-моўнага праекта «Witaj».

Літаратура

Manfred Thiemann (Hrsg.): Sorben. Ein kleines Lexikon. = Serbja. Domowina, Bautzen 1989, ISBN 3-7420-0405-0.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Часопісы на ніжнялужыцкай мове Катэгорыя:Часопісы на верхнялужыцкай мове Катэгорыя:Часопісы Германіі Катэгорыя:Педагагічныя часопісы