Брэсанонэ, таксама Брыксен (, ) — горад у аўтаномнай правінцыі Бальцана (Паўднёвы Ціроль) у паўночнай Італіі.

Брэсанонэ (Брыксен) — трэці па велічыні і адзін з найстарэйшых (заснаваны ў 901 годзе) гарадоў Паўднёвага Ціроля. Знаходзіцца ў альпійскай даліне ля зліцця рэк Ізарка і Рыенца, за 40 км на поўнач ад Бальцана і за 45 км на поўдзень ад Брэнерскага перавала і аўстрыйскай мяжы. Вакол горада высяцца вяршыні Паўднёвых Альпаў. Большасць жыхароў Брэсанонэ, як і ўсяго Паўднёвага Ціроля гавораць на нямецкай мове. Італьянскае насельніцтва ў горадзе складае 27 %. Яшчэ каля 1 % жыхароў — этнічныя ладзіны.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Карын Аберхофер — італьянская біятланістка Райнхольд Меснер — італьянскі альпініст

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Трэнціна — Альта-Адыджэ Катэгорыя:Камуны правінцыі Бальцана