Ліва Абу аль-Фадль аль-Абас, ці брыгада аль-Абас () — шыіцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі Сірыі.

Назва фарміравання была ўзята ў гонар Абаса ібн Алі. Групоўка пачала праяўляць актыўнасць у адказ на апаганьванне розных святынь, помнікаў і месцаў пакланення, учыненых сірыйскімі паўстанцамі падчас грамадзянскай вайны ў краіне. У далейшым супрацоўнічала з сірыйскай арміяй, удзельнічаючы ў асноўным у абарончых, чым у наступальных дзеяннях. Большасць членаў групоўкі — сірыйцы, аднак прысутнічаюць байцы і з іншых краін, у асноўным з Лівана, Ірана і ІракаFierce clashes in Damascus district: NGO retrieved 20 June 2013.

Абараняе сірыйскія меншасці, а таксама ахоўвае розныя мячэці і іншыя святыні ў Дамаску, Алепа і на некаторых іншых тэрыторыях. Па некаторых даных, у маі і чэрвені 2013 года ў групоўцы адбыўся раскол у сувязі з пытаннямі кіраўніцтва і фінансавання, які прывёў да перастрэлцы. Некаторыя замежныя члены аль-Абас пасля сфармавалі асобныя брыгады.

Гл. таксама Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам

Катэгорыя:Ісламскія арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі