Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка (, , Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 1964) — камандзір 800-га стралковага палка 143-й стралковай дывізіі 47-й арміі 1-га Беларускага фронту, падпалкоўнік, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Украінец. У 1935 годзе скончыў тэхнікум камуністычнай асветы ў г. Ніжын Чарнігаўскай вобласці. Працаваў райупаўнаважаным па нарыхтоўках у Чарнігаўскай вобласці. Член КПСС з 1940 года. У Савецкай арміі ў 1936—1937, у красавіку—лістападзе 1939 і са студзеня 1940 года. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў пры Кіеўскім пяхотным вучылішчы.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года.

У 1943 годзе скончыў Ваенную Акадэмію імя Фрунзэ.

Камандзір 800 стралковага палка (143-я дывізія, 47-я армія, 1-ы Беларускі фронт) падпалкоўнік Каламійчанка вылучыўся ў Вісла-Одэрскай аперацыі. 15 студзеня 1945 года яго полк прарваў доўгачасовую абарону праціўніка каля населенага пункта Хатомаў (Польшча), у ноч на 16 студзеня фарсіраваў Віслу і заняў плацдарм на левым беразе, чым спрыяў пераадоленню воднай мяжы часцямі дывізіі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры фарсіраванні Віслы і ўтрыманне плацдарму на яе заходнім беразе, падпалкоўніку Івану Дзмітрыевічу Каламійчанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэны Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны працягнуў службу ў арміі. З 1960 года палкоўнік у адстаўцы.

Памёр у 1964 годзе. Пахаваны на Машэкаўскіх могілках горада МагілёваМогілак г. Магілёва (Беларусь).. У 1965 годзе на магіле пастаўлена стэла.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (№ 5709) — 6 красавіка 1945 года; Ордэн Леніна — 6 красавіка 1945 года; Тры ордэны Чырвонага Сцяга; Ордэн Айчыннай вайны I ступені; Медалі.

Увекавечванне памяці Яго імем названа вуліца ў горадзе Канатоп Сумскай вобласці. У горадзе Ніжыне на будынку вучылішча культуры і мастацтва імя Марыі Занькавецкай устаноўлена мемарыяльная дошка.

Спасылкі

Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя на Машэкаўскіх могілках Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС