«Усхо́дні калідо́р» () — беларускі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1966 годзе рэжысёрам Валянцінам Вінаградавым. У фільме ўпершыню ў савецкім кінематографе ўзнімаецца тэма Халакоста. Сюжэт Фантазія аб беларускім падполлі ў гады вайны. Кінуўшы цень здрады на аднаго з падпольшчыкаў, фашысты спрабуюць раскалоць адзінства арыштаваных. Перш чым падпольшчыкі канчаткова пераканаюцца ў тым, што здраднікаў сярод іх усё ж такі няма і будуць гатовыя да ўцёкаў, яны перажывуць неймаверна цяжкія дні сумеснага быцця. У галоўных ролях

У эпізодах

Здымачная група аўтары сцэнарыя — Алесь Кучар, Валянцін Вінаградаў рэжысёр-пастаноўшчык — Валянцін Вінаградаў галоўны аператар — Юрый Марухін мастак-пастаноўшчык — Яўген Ігнацьеў кампазітары — Мікаэл Тарыверыеў, Эдуард Хагагарцян рэжысёр — В. Рыбараў аператар — Д. Зайцаў гукааператар — С. Шухман мастак па касцюмах — А. Грыбава мастак-грымёр — Л. Емельянаў мантажор — П. Засухіна рэдактар — В. Гузанаў Дзяржаўны сімфанічны аркестр кінематаграфіі — дырыжор Э. Хачатуран дырэктар карціны — І. Філаненка

Прэм’ера і пракат На IV кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў горадзе Кішынёве карціна была аднадушна прызнана антымастацкай з’явай і выведзена журы з твораў, падлеглых абмеркаванню. Фільм быў абвінавачаны ў манернасці, вычварнасці, халодным эстэцтве, дасведчанасці ў прылівах і адлівах сучаснага кінематографу, эстэтычным і этычным цынізме. У масавы пракат стужка не выйшла. Крытыка Меркаванне на конт кінастужкі, якое выказана ў дакументальным фільме Андрэя Кудзіненкі «Валянцін Вінаградаў, альбо беларускае кіно, якога няма» (2018):

Спасылкі

«Усходні калідор» на сайце

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Валянціна Вінаградава