Метлюжок аднагадовы, Мурава, Метлюжок-мураваВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Póa ánnua) — від травяністых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая, двухгадовая, радзей шматгадовая пустазельная расліна, якая ўтварае дзярновіну. Карані валасніковістыя. Сцёблы голыя, палеглыя.
Лісце зялёнае, мяккае, плоскае, 2-4 см даўжынёй. Похвы голыя, гладкія. Лігулы 1,5—2 мм даўжынёй.
Суквецце — пірамідальная разгалістая мяцёлка з гладкімі галінкамі. Каласкі даўжынёй 3-6 мм, утрымліваюць тры — сем кветак. Каласковыя лускі тупыя; ніжняя луска з адной жылкай, верхняя луска — з трыма жылкамі. Калус голы. Даўжыня пылавікоў не больш за 1 мм. Цвіце з мая па верасень, плоданасіць у чэрвені — кастрычніку.
Апісаны з Еўропы.
Экалогія і распаўсюджанне Жыве ля дарог, на лужках, прыбярэжных галечніках, у месцах інтэнсіўнага выпасу жывёлы і вытоптвання.
Арэал: Касмапаліт.
Сінаніміка Па дадзеных The Plant List, від мае наступныя сінонімы і інфравідавыя рангі:гл. картку таксона на TPL
Сінонімы
Інфравідавыя рангі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Метлюжок