Трынасе́ннік балотны (Triglochin palustris) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Этымалогія: — «балотны»Dictionary of Botanical Epithets.
Назва Трынасеннік балотны, балотніца Ботанический словарь, Спб, 1878., трынасеннікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927..
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна. Сцяблы трохі трохкутныя, бязлісцевыя, прамыя, вышынёй 15—45, да 60 см. Лісце расце каля асновы, вузка лінейнае, шырынёй 0,5—2 мм, з выманнем, якая дзеліць яго ўздоўж на дзве часткі. Кветкі 1—2 мм, апыляюцца ветрам. Плады з 3-х урадлівых клетак, 7—10 мм даўжынёй і шырынёй 1—1,5 мм, надзвычай звужаныя каля асновы. Плады маюць гаплікі, якімі яны затрымліваюцца ў поўсці жывёл. Плод змяшчае паветра, таму плавае. Лычыкі з доўгімі махрамі. Храмасом: 2n = 24.
Распаўсюджанне Паўночная Афрыка: Марока. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Далёкі Усход, Сібір, еўрапейская частка. Азія: Кітай, Японія; Карэя; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Азія: Афганістан; Іран; Ірак; Турцыя; Бутан; Індыя; Непал; Пакістан. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Данія; Фінляндыя; Ісландыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Італія; Турцыя; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія. Паўночная Амерыка: Мексіка; Канада; ЗША; Грэнландыя. Паўдневая Амерыка: Аргенціна; Чылі. Насяляе забалочаныя месцы, вільготныя палі, перыферыі саланчакоў або саланаватых месцаў.
Галерэя
Літаратура — С. 106.
Спасылкі
Flora of North America Flora of Iceland (webpage of Icelandic Institute of Natural History) Euro+Med PlantBase
Катэгорыя:Сітападобныя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Каўказа Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле