Царква Уваскрасення Хрыстова — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Царква ў гонар Уваскрасення Хрыстова была пабудавана ў пачатку XX стагоддзя.
Царква моцна пацярпела ў савецкі час. У 90-х гадах XX стагоддзя ў царкве была праведзена рэстаўрацыя, пасля чаго ў ёй аднавіліся набажэнствы.
Архітэктура
Вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства падоўжаным прамавугольным у плане зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным на фасадзе 8-граннай шатровай званіцай са сферычнай галоўкай і такой жа галоўкай над алтарнай часткай. Фасад флакіраваны цыбулепадобнымі галоўкамі па краях ганка. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценкахЦарква ў гонар Уваскрасення Хрыстова. Пастаўскі раён, г. п. Варапаева.
Літаратура Храм Воскресения Христова в г. п. Воропаево // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского; фото О. В. Молодечкина. — Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. — С. 39. Царква ў гонар Уваскрасення Хрыстова // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн, 2007. — С. 70.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Варапаева Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пастаўскага раёна