Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі (нар. , г. Гродна) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1972 годзе БІБІ па спецыяльнасці «Архітэктар». У 1972—1988 гадах працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; у 1994—1997 гадах начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва і архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама; з 1988 года галоўны архітэктар праектнага ўпраўлення «Гроднажылбуд».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне.
Творчасць Асноўныя працы: УУС Гродзенскага аблвыканкама па вул. Акадэмічнай (1968—1977); Дом навукі і тэхнікі па вул. Горкага (пры ўдзеле В. В. Бажко, 1977—1984); рэканструкцыя з прыбудовай будынка аблвыканкама на пл. Леніна (у суаўтарстве, ГАП У. М. Еўдакімаў); паліклініка КДБ па вул. Болдзіна; будынак будаўнічых арганізацый «Гроднажылбуд» па вул. Суворава (1987—1988). Жылыя будынкі: мікрараён «Пярэселка-3» у межах вул. Каліноўскага — Болдзіна — БЛК (1975—1977; у складзе аўтарскага калектыва, ГАП Клепікаў), па вул. Чайкінай (1975—1983), Дзевятоўка-2 (1986), група жылых дамоў на рагу вул. М. Горкага і бульвара Ленінскага камсамола (1982), лёгкаатлетычны манеж (1986); 9-павярховы дом на пл. Дзекабрыстаў (пры ўдзеле Б. Шмыгі) — усе ў г. Гродна; прафілакторый у в. Залессе Смаргонскага раёна (1982), жылыя дамы ў г.п. Рось Ваўкавыскага раёна (1993—1994, сааўтары У. В. Аўсянка, А. М. Пяндзюрын); група жылых дамоў у г. Віднае Маскоўскай вобласці (2001—2003, сааўтары А. М. Пяндзюрын, У. В. Аўсянка, Т. І. Гусачок).
Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Супрацоўнікі Гроднажылбуда