Ігар Паўлавіч Кахно́ (,  — , ) — літаратуразнавец і літаратурны крытык, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1983).

Біяграфія Нарадзіўся ў Гомелі ў сям’і настаўніка. Скончыў сярэднюю школу ў горадзе Навазыбкаў Бранскай вобласці, у 1952 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута. У 1955—1956 гг. працаваў рэдактарам у Сакратарыяце Саюза пісьменнікаў СССР, у 1956—1966 гг. на пасадах старэйшага выкладчыка, дацэнта ў Карэльскім педагагічным інстытуце ў Петразаводску. З 1968 года І. П. Кахно ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры, загадчык кафедры з 1979 па 1987 год. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «А. В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики» у Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом)Кахно Ігар Паўлавіч (1930—1988 гг.) // Гісторыя БДУ . У 1972—1974 гг. праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэтах Парыжа і Тура ў Францыі.

Навуковая і грамадская дзейнасць Займаўся літаратурай, крытыкай, публіцыстыкай, актыўна друкаваўся ў часопісах «Новый мир», «Вопросы литературы», «Север», «Литература в школе», «Русская литература». Даследаваў класічную рускую і савецкую паэзію, гісторыю і тэорыю літаратуры. Чытаў лекцыі ў Польшчы, Балгарыі. Кіраваў метадычным аб’яднаннем выкладчыкаў рускай і замежнай літаратуры вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник БГУ». Кіраваў падрыхтоўкай кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку па творчасці А. В. Луначарскага, А. Т. Твардоўскага, Д. А. Фурманава. Сярод апублікаванага: Творчество А. Твардовского (1925—1940). — М., 1955.; Черты портрета : Страницы жизни и деятельности А. В. Луначарского. — Мн., 1972.; Ради жизни на земле. А. Твардовский. «Тёркин на том свете» // На рубеже. — 1961. — № 6.; А. В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики. — Мн., 1979.

Літаратура  — С. 190.

Спасылкі Кахно Ігар Паўлавіч (1930—1988 гг.) // Гісторыя БДУ Кахно, Игорь Павлович (1930—1988) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Кохно Игорь Павлович // Знаменитые люди Гомельщины

Катэгорыя:Выпускнікі Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Карэльскай дзяржаўнай педагагічнай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі