Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Школьная, 1а.

Гісторыя У 1780 годзе была пабудавана мураваная царква ў Сапоцкіне. У 1893 годзе быў заснаваны жаночы праваслаўны манастыр.

У савецкія часы будынак стаў выкарыстоўвацца як збожжасховішча, затым у ім складалі тытунь. У 1970 годзе па загаду мясцовых уладаў царква была разбурана.

Драўляны будынак, у якім знаходзіцца сучасная царква, быў перавезены з вёскі Калеты, дзе ён выконваў функцыі школы. У 1980—1981 гадах будынак быў абкладзены белай сілікатнай цэглай.

29 мая 1996 года праваслаўнай грамадзе быў прадастаўлены ў пастаяннае карыстанне ўчастак зямлі плошчай 0,1592 га для эксплуатацыі і абслугоўвання будынка царквыХрам Праабражэння Гасподняга г.п. Сопоцкин .

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Сапоцкін Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:Храмы Праабражэння Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі