Калыба́нава. Сустракаецца таксама варыянт Калаба́нава (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя Заснавана каля 1750 г. У 1775 г. 20 «дымоў». У пачатку 20 ст. 27 двароў, 225 жыхароў. З 17 ліпеня 1924 г. у Чарэйскім, з 1931 г. у Крупскім раёнах. У час калектывізацыі створаны калгас «Камуністычны шлях». У 1941 г. у вёсцы 38 двароў, 149 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 чалавек. У час акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёска была часткова спалена, знішчаны 4 мірныя жыхары. Пасля вайны адбудавана, з 1950 г. у складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік», з 1965 г. — саўгаса «Слабада». Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. На 01.01.1998 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области . Скасавана 20 верасня 2021 годаРешение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области .

Спасылкі