Краснаві́нка (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя Заснавана каля 1775 г., 6 двароў. У 1880 г. 11 двароў, 101 жыхар. У 1909 г. 23 двары, 249 жыхароў. З 20.08.1924 г. вёска ў Заборскім сельсавеце Чарэйскага, 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў. У 1930-я гады створаны калгас «Новы шлях». У 1941 г. 30 двароў, 100 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 43 чалавекі. Пасля вайны калгас адноўлены. З 25.05.1962 г. вёска ў складзе Абчугскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. З 1965 г. вёска была ў складзе саўгаса «Касянічы». З 28.05.2013 г. вёска ў складзе Акцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва На 01.01.1998 г. 12 гаспадарак, 14 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна