Лагі́ (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
У аснове назвы вёскі корань «лог» — паніжэнне рэльефу, лагчына.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1624 г. як частка Чарэйскага маёнтка канцлера Льва Сапегі ў Вялікім Княстве Літоўскім, потым вёска ва ўласнасці нашчадкаў Льва Сапегі. У 1713 г. 28 двароў, да канца 19 ст. 44 двары, 360 жыхароў. З 1924 г. ў складзе Чарэйскага, з 1931 г. — Крупскага раёнаў. У 1930 г. створаны калгас «Чырвоныя лагі». У 1941 г. ў вёсцы 72 двары, 228 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 26 чалавек, знішчана 11 мірных жыхароў. Пасля вайны калгас адноўлены, аб'яднаўся з калгасам «Прагрэс», з 1960 г. вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1965 г. — саўгаса, потым — калгаса «Абчуга». На 01.01.1998 г. 27 гаспадарак, 53 жыхары. КрамаПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.; БелЭн, 1999. – 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна