Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч () — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Псеўданімы: Алесь Крыга, Дзівасіл, С. Крушыніч, А. Скіба, Алесь Скіба, Раман Шарупіч ; крыптонімы: Ст. Ст., Др. Ст. Ст.
Біяграфія Паходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў, пляменнік Яна Станкевіча па матчынай лініі.
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназііі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя (1933), абараніў магістарскую дысертацыю «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У 1936 годзе набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за даследаванне «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі».
Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза. Адзін з кіраўнікоў Таварыства прыяцеляў беларусаведы, рэдактар часопіса «Студэнцкая думка». Выкладаў у Віленскім універсітэце, у 1937—1938 гадах працаваў у Югаславіі і Балгарыі.
У перыяд акупацыі Беларусі быў бургамістрам Барысаўскай акругі, акруговым намеснікам Беларускай цэнтральнай рады ў Баранавічах. З лета 1944 года — у Германіі. У пачатку 1945 года рэдактар газеты «Раніца» (выдавалася ў Берліне).
З 1946 года першы старшыня Антыбальшавіцкага блоку народаў. Садзейнічаў адкрыццю філіяла Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Мюнхене, выданню часопіса «Запісы», быў яго рэдактарам. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода», Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен).
З 1962 года жыў у ЗША. Старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (1963—1965). Рэдактар газеты «Беларус» (1963—1980). Аўтар кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг.» (1967).
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША)Станіслаў Станкевіч. Серыя «Партрэты віленчукоў».
Бібліяграфія Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу. Мн., 1994; Янка Купала // Спадчына. 1998. № 3; // Спадчына. 1998. № 5-6; 1999. № 1-2, 4.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Станкевіч Станіслаў — эл. рэсурс slounik.org У справе Станкевіча рана ставіць кропку Ці патрэбна нам праўда пра доктара Станіслава Станкевіча?
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання Катэгорыя:Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі