Плі́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пліса.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валодзькаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Драбаўшчынскага сельсавета (42 населеныя пункты: Амбросава, Арцёмы, Брод, Вейткава, Вусава, Гаравыя, Гарнастаі, Гойдышава, Дворышча, Дубоўшчына, Жаўнерчыкі, Жыні, Забалоцце, Забегліца, Завулкі, Задарожжа, Замхава, Ізоліна, Кавалі, Калеснікава, Каменкаўка, Каміншчына, Карчы III, Кукры, Купелі, Лісіцы, Лозіна, Маркава, Мацюкова, Парэчча, Пратасы Якубенскія, Савіцкія, Селязнёва, Стадолішча, Тарлопы, Тоўсцікі, Халуі, Ханякова, Чаранкі, Шабаны, Якубенкі і Янкава)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 24 населеныя пункты Дворнаўскага сельсавета (Айчызна, Амелькава, Бортнікі, Воўкава, Ганчары, Гарані, Гінькі, Грышкава, Дамашы, Драбаўшчына, Закрэўшчына, Карчы I, Крукаўшчына, Лугавыя, Пагарэльшчына, Пратасы Кукроўскія, Серпуці, Сёмкава, Сіняўшчына, Соіна, Старынкі, Струі, Філіпава і Шэрсні), якія былі перададзены ў склад Глыбоцкага раёна падчас скасавання Пліскага раёнаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пліскага сельсавета 77 населеных пунктаў. 27 верасня 2007 года скасаваны вёскі Салаўіная, Стрынадкі, Філіпава і ЧаранкіРешение Глубокского районного Совета депутатов от 27 сентября 2007 г. № 36 Об упразднении сельских населенных пунктов .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2347 чалавек, з іх 94,0 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 2,1 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1691 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пліскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе