Геро́й Белару́сі — найвышэйшая ступень адрознення ў Рэспубліцы Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам. Прысвойваецца толькі адзін раз.

Героям Беларусі уручаецца знак асаблівай адзнакі — медаль Героя Беларусі. Гэта адзіная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, якая носіцца толькі цалкам: нашэнне асобна стужкі (на планцы) недапушчальнае.

Гісторыя Званне было Заснавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года. Затым дадзеная Пастанова заменена Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З.

Беларуская ўзнагародная сістэма стала лагічным працягам узнагароднай сістэмы СССР. Званне «Герой Беларусі» аналагічнае званню «Герой Савецкага Саюза». Асноўнае адрозненне заключаецца ў тым, што званне Героя Савецкага Саюза прысвойвалася ў асноўным за здзяйсненне подзвігу або выдатныя заслугі падчас баявых дзеянняў, тады як званне «Герой Беларусі» прысвойваецца ў тым ліку і за дасягненні ў эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах. Такім чынам, калі працягваць аналогію з узнагароднай сістэмай СССР, можна зрабіць выснову, што званне «Герой Беларусі» як бы аб’ядноўвае ў сабе званні «Герой Савецкага Саюза» і «Герой Сацыялістычнай Працы».

Упершыню званне было прысвоена (пасмяротна) у 1996 годзе падпалкоўніку авіяцыі Уладзіміру Карвату, які адвёў падаючы самалёт ад вёскі. На дадзены момант званне Героя Беларусі было нададзена 14 асобамВ республике уже 14 Героев Беларуси. Какие права и гарантии дает это звание.

Медаль

Медаль уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі шматграннымі прамянямі на знешнім баку, упісаную ў круг дыяметрам 33 міліметра. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню, пасярэдзіне знаходзіцца нумар медаля.

Медаль праз вушка і кальцо злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка абцягнутая муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю.

Медаль і калодка вырабляюцца з золата 585-й пробы на ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь»Орден, который еще никому не вручался, іх вага складае 19 грам.

Раней, паводле Указу Прэзідэнта ад 15 студзеня 1996 г. № 26, і да Указу ад 6 верасня 1999 г. № 516 пры вырабе медаля на ўнутраных тупых вуглах зоркі прадугледжвалася размяшчэнне ў радыяльных кірунках стралападобных ўставак з штучнага рубіну. Калодка была трапецыяпадобнай з пазалочанага срэбра.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджанне

Падрабязна працэс прысваення звання і ўзнагароджання разгледжаны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Па закону, кожны калектыў работнікаў, а таксама дзяржаўныя органы ўсіх узроўняў і кіруючыя органы грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь маюць права распачаць хадайніцтва аб прысваенні звання. На кожную асобу, што прадстаўляецца да ўзнагароджання, у калектыве работнікаў пасля папярэдняга абмеркавання кандыдатуры на сходзе складаецца ўзнагародны ліст, у якім выкладаюцца дадзеныя пра асобу кандыдата і яго заслугі. Дадзены ўзнагародны ліст спачатку падпісваецца кіраўніком арганізацыі, да якой належыць калектыў, а затым кіраўнікамі вышэйстаячых арганізацый.

Хадайніцтва аб узнагароджанні калектывы работнікаў накіроўваюць на ўзгадненне ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, затым адпаведна ў абласны або Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Узгодненыя хадайніцтвы накіроўваюцца па падпарадкаванасці ў адпаведныя міністэрствы, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, кіруючыя органы грамадскіх аб’яднанняў, у якіх разглядаюцца калегіяльнымі органамі гэтых арганізацый.

Пасля разгляду хадайніцтва калегіяльнымі органамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання альбо грамадскіх арганізацый хадайніцтва накіроўваецца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пасля атрымання заключэння ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь прадстаўленне аб узнагароджанні уносіцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь праз Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прысваенне звання «Герой Беларусі» ажыццяўляецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Уручэнне медалі Героя Беларусі ажыццяўляецца, як правіла, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь альбо, па яго даручэнні, іншымі службовымі асобамі, спіс якіх усталяваны ў артыкуле 65 Закона. Уручэнне праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы не пазней, чым праз два месяцы з дня падпісання ўказа.

Узнагароджанні

Згодна з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», званне можа быць прысвоена не толькі грамадзянам рэспублікі, але і замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства. На сённяшні дзень званне было прысвоена толькі грамадзянам Беларусі. Прысвоена гэтае званне можа быць і пасмяротна. У гэтым выпадку дзяржузнагарода і дакументы да яе перадаюцца спадкаемцам узнагароджанага, які пайшоў з жыцця, але насіць яго яны не маюць права.

Спіс Герояў Беларусі №п/п Фота ПрозвішчаІмя Па-бацьку Прафесія альбо пасадана момант узнагароджвання Датаўзнагароджвання Нумар УказаПрэзідэнтаРэспублікі Беларусь За што ўзнагароджаны Даты жыцця 1 Уладзімір Мікалаевіч Карват(пасмяротна) падпалкоўнік авіяцыі 1996-11-21 21 лістапада 1996 484 Загінуў пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, адвёўшы падаючы самалёт ад населенага пункта — 2 Павел Лук’янавіч Марыеў генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелАЗ»2001-06-29 29 чэрвеня 2001 360 За працу на прадпрыемстве «БелАЗ» (Жодзіна) 3 Аляксандр Іосіфавіч Дубко(пасмяротна) старшыня Гродзенскага аблвыканкама2001-06-30 30 чэрвеня 2001 361 За ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці — 4 Міхаіл Аляксандравіч Карчміт старшыня агракамбіната «Сноў» Нясвіжскага раёна2001-06-30 30 чэрвеня 2001 362 За ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, а таксама за працу ў Камісіі па рэгіянальнай палітыцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — 5 Віталь Ільіч Крамко старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна2001-06-30 30 чэрвеня 2001 362 За працу ў калгасе «Прагрэс» і СВК «Кастрычнік-Гродна» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці — 6 Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі генеральны дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі2006-03-01 1 сакавіка 2006 135 За ўклад у развіццё беларускага аўтамабілебудавання — 7 Пётр Пятровіч Пракаповіч кіраўнік Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь2006-03-01 1 сакавіка 2006 135 За працу ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь 8 Васіль Апанасавіч Равяка кіраўнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс — Верцялішкі»2006-03-01 1 сакавіка 2006 135 За працу ў СПК «Прагрэс — Верцялішкі» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці — 9 Міхаіл Андрэевіч Савіцкі кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры»2006-03-01 1 сакавіка 2006 135 За развіццё беларускага жывапісу — 10 Мітрапаліт Філарэт(Кірыл Варфаламеевіч Вахрамееў) Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі2006-03-01 1 сакавіка 2006 137 За выключны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа —12.01.2021 11 Дар’я Уладзіміраўна Домрачава спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне2014-02-17 17 лютага 2014 66 За высокае прафесійнае майстэрства і выключныя спартыўныя дасягненні 12 Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык(пасмяротна) камандзір вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, маёр2021-11-24 24 лістапада 2021 457 За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку — 13 Мікіта Барысавіч Куканенка(пасмяротна) лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, лейтэнант2021-11-24 24 лістапада 2021 457 За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку — 14 Марына Вітальеўна Васілеўская бортправадніца Белавія, першая ў гісторыі Беларусі жанчына-касманаўт2024-04-09 9 красавіка 2024142Указ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 2024 года №142 "О присвоении М.В. Василевской звания "Герой Беларуси"За мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні касмічнага палёту, значны асабісты ўклад у асваенне космасу

Прывілеі Заканадаўства Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 года № 3599-XII «Аб статусе Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы». Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян». Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2023 года № 865 «Аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь»Пастанова № 865

Правы Герояў Беларусі Бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў (Глава 2, артыкул 10); Бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства і права на бясплатнае забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (Глава 2, артыкул 11). Дадзены рэестр зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2007 г. № 1772; Атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне альбо, замест грашовай дапамогі, на пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне (Глава 2, артыкул 12). Грашовая дапамога, яе памеры і ўмовы яе атрымання рэгулююцца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2008 № 146; Бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад месца жыхарства, а для пражываючых у сельскай мясцовасці — таксама на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін у межах адміністрацыйнага раёна па месцы жыхарства (Глава 3, артыкул 13); Бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) (Глава 3, артыкул 14); Бясплатны праезд (па талонах, якія выдаюцца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь) адзін раз у год (туды і назад) на ўнутраных лініях воднага, паветранага, аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін або ў пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскім паведамленні (Глава 3, артыкул 15); Вызваленне ад платы і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання (Глава 4, артыкул 16); Вызваленне ад платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфах у межах зацверджаных нормаў спажывання, а для пражываючых у дамах без цэнтральнага ацяплення — ад платы за паліва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых для продажу насельніцтву Беларусі (Глава 4, артыкул 16); Першачарговая аднаразовая бясплатная ўстаноўка кватэрнага тэлефона пры працягласці абаненцкай лініі не больш за 500 метраў (Глава 4, артыкул 17); Бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў) (Глава 4, артыкул 18);

Нашэнне