Джайнізм (санскр. जैन, jaina от санскр. जिन, jina, «пераможца») — старажытная дхармічная рэлігія, якая з’явілася ў Індыі прыкладна ў 6 стагоддзі да н.э. У адрозненне ад індуізму не з’яўляецца ведычнай рэлігіяй і ўяўляе сабой асобную (адну з дзвюх асноўных) індыйскую філасофска-рэлігійную плыню.

Заснавальнікам вучэння лічыцца кшатрый Вардхамана. Джайнізм не прызнаваў аўтарытэт «Ведаў», дазволіў уваходзіць у свае абшчыны мужчынам і жанчынам усіх варнаў (кастаў). Джайнізм захаваў індуісцкае вучэнне аб перараджэнні душ і аддзячанні за ўчынкі. Мэтай джайнаў з’яўляецца вызваленне ад перараджэнняў (нірвана). Паводле вучэння джайнаў, нірваны можа дасягнуць толькі аскет, які прытрымліваецца строгіх правілаў (у тым ліку «ахімсы» — непрычыненне шкоды жывым істотам). Джайнізм прапаведуе ненанясенне шкоды ўсім жывым істотам на гэтым свеце. Філасофія і практыка джайнізму заснаваныя на самаўдасканаленні душы дзеля дасягнення ўсёведання.

У сучасным свеце джайнізм прадстаўлены невялікай, але ўплывовай рэлігійнай супольнасцю (каля 12 млн чалавек, пераважна ў Індыі).

Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы