Іван Міхайлавіч Маскві́н (, Масква — , Масква) — савецкі акцёр, Народны артыст СССР (1936). Брат М. М. Тарханава.

Біяграфія Скончыў Музычна-драматычнае вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства (1896). 3 1896 года ў Яраслаўскім тэатры, тэатры Корша ў Маскве. 3 1898 года ў Маскоўскім Мастацкім тэатры (з 1943 года дырэктар).

Творчасць Творчасць Масквіна вызначалася мастацтвам пераўвасаблення, жыццёвай дакладнасцю вобразаў, імкненнем да раскрыцця іх унутранай сутнасці, ярка выражаным нацыянальным характарам. Сярод роляў: цар Фёдар («Цар Фёдар Іаанавіч» А. Талстога), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Л. Талстога), Фама Апіскін («Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф. Дастаеўскага), Наздроў («Мёртвыя душы» паводле М. Гогаля), Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Хлынаў («Гарачае сэрца» А. Астроўскага), Лука («На дне» М. Горкага), Пугачоў («Пугачоўшчына» К. Транёва) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сіняя птушка» М. Метэрлінка і «Рэвізор» Гогаля (1908), «Месяц на вёсцы» І. Тургенева (1909) і інш.

Здымаўся ў кіно: «Палікушка» (1919, вып. 1922), «Калежскі рэгістратар» (1925) і інш. У 1941 годзе з тэатрам гастраліраваў у Мінску.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1943 і 1946)

Памяць У Мінску яго імем названа вуліца (1948) і завулак.

Зноскі

Літаратура

Соловьёва И. Н. Москви́н Иван Михайлович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 3: Кетчер — Нежданова. — М., 1964. — Стб. 929—931. — 1086 стб. с илл., 7 л. илл. — 41 300 экз.

Катэгорыя:Майстры мастацкага слова Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя артысты РСФСР Катэгорыя:Народныя артысты РСФСР Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Расіі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Акцёры Расійскай імперыі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Маскоўскі Мастацкі тэатр