Слабо́дка — рака ў Беларусі, у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ластаянка (басейн Заходняй Бярэзіны).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Трасечаняты Ашмянскага раёна. Вадазбор на паўднёвай частцы Ашмянскага ўзвышша. Упадае ў Ластаянку прыкладна за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Арляняты Смаргонскага раёна. Рэчышча Слабодкі каналізаванае ў верхнім цячэнні.

Літаратура  — С. 528.

Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Бярэзіны