Юрый Барысавіч Багушэвіч (, Глыбокае, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Глыбокім. Скончыў у 1966 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1973 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1967 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.
Памёр СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК-МАНУМЕНТАЛІСТ ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ года ў Мінску.
Творчасць Працаваў у манументальна-дэкаратыўным, а таксама ў станковым жывапісе. Асноўныя творы: роспіс «Песня аб Беларусі» ў Палацы культуры тарфянікаў г. п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск — горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў сааўт.); карціны «Жніво», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў».
Крыніцы
Літаратура
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984. — С. 260.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі