ААТ «Беларускабель» () — беларуская кампанія па вытворчасці кабельнай прадукцыі. Знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.

Гісторыя Будаўніцтва Мазырскага кабельнага завода «Мазыркабель» пачалося ў 1958 годзе з выкарыстаннем карпусоў недабудаванай швейнай фабрыкіОАО «Беларускабель»: 60 лет соединяя миры . Завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1959 годзе, і першапачаткова вырабляў мантажныя, тэлефонныя, усталявальныя правады, кантрольныя кабелі. У 1967 годзе выйшаў на праектную магутнасць. Першапачаткова прадпрыемства падпарадкоўвалася Упраўленню электратэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР. У сувязі з ліквідацыяў саўнаргасаў завод у 1966 годзе перададзены Галоўнаму упраўленню кабельнай прамысловасці «Главкабель» Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР. У 1972 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх серабрэння меднага дрота, у 1975 годзе пачаў працаваць цэх мантажных правадоў, у 1982 годзе быў створаны цэх тавараў народнага спажывання — С. 515.. У 1974 ці 1976 годзеМозырский кабельный завод «Беларускабель» на сайце «Архівы Беларусі» (Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь) завод стаў галаўным прадпрыемствам вытворчага аб’яднання «Беларускабель» Усесаюзнага ВА «Союзэлектрокабель»; у аб’яднанне ўвайшлі таксама іншыя прадпрыемствы гэтай галіны на тэрыторыі Беларускай ССР — гомельскі кабельны завод «Гомелькабель» і шчучынскі завод «Аўтапровад». У 1976 годзе завод быў названы ў гонар XXV з’езда КПСС (да 1990 года). У 1990 году завод пераўтвораны ў Мазырскі кабельны завод «Беларускабель». З 1991 года завод падпарадкоўваецца Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, з 1994 года — Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 1997 года форма ўласнасці зменена на адкрытае акцыянернае таварыства.

Сучаснае становішча На заводзе працуе прыкладна 1000 чалавекІнфармацыя пра ААТ «Беларускабель» на сайце Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь . Прадпрыемства з’яўляецца адным з валаўтваральных для Мазыра і Мазырскага раёнаПрамысловасць на сайце Мазырскага райвыканкама .

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:1959 год у Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мазыра Катэгорыя:Электратэхнічныя кампаніі Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Машынабудаўнічыя прадпрыемствы