Іва́н Юлья́навіч Здано́віч (нар. , вёска Доўгая Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства, цяпер у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці — чэрвень 2022Памёр краязнаўца і грамадскі дзеяч з Пружан Іван Здановіч // Наша Ніва) — беларускі настаўнік, краязнаўца.

Біяграфія З сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую польскую школу ў роднай вёсцы, у 1939—1941 гадах вучыўся ў 5—6 класах. Падчас вайны скончыў сёмы клас ў Жалудоцкай школе, два курсы Шчучынскай настаўніцкай семінарыі.

Пасля вайны працаваў загадчыкам Баяра-Жалудоцкай пачатковай школы, настаўнікам у роднай вёсцы. Скончыў завочна Лідскае педвучылішча (1946), потым аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Гродзенскага педінстытута (1951). Накіраваны на працу ў Брэсцкую вобласць.

Працаваў у Малецкай сярэдняй школе (1951—1952), беларускай сярэдняй школе № 1 г. Пружаны (1952—1955), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каменецкай СШ (1955—1957). На Пружаншчыне ў 1955 годзе ажаніўся з Вольгай Талашкевіч, таксама настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

Да 1964 года на Гродзеншчыне, інспектар РАНА, дырэктар Капцёўскай СШ (1957—1964). Пасля вярнуўся з сям’ёй у Пружаны. У 1964—1966 гадах працаваў у Белаляскоўскай, Шарашоваскай, Хараўской школах. Узначальваў пружанскую школу рабочай моладзі (1966—1974), школу-інтэрнат (1974—1986, з 1986 сярэдняя школа № 4).

З 1986 года на пенсіі. Жыве ў Пружанах.

Сям’я Дачка Людміла — настаўніца беларускай мовы і літаратуры; сын Віктар — хірург-траўматолаг, член БНФ.

Дзейнасць Выдаў «Зборнік практыкаванняў па беларускай мове для 4-6 класаў», які тройчы перавыдаваўся (1965, 1969, 1979). Публікуе ў перыядычным друку артыкулы па беларускай літаратуры, гісторыі, краязнаўстве. У 2004 годзе выдадзеная кніжка «Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны», а ў 2008 годзе — другая частка гэтай кніжкі.

Узначальваў грамадска-культурнае аб’яднанне «Спадчына» (1986—1989). Заснавальнік і першы кіраўнік Пружанскай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» (1989). Член БНФ «Адраджэнне».

Разам з іншымі арганізаваў і ўдзельнічаў у пабудове помніку паўстанцам Кастуся Каліноўскага ў Ружанскай пушчы (1989). Арганізаваў аднаўленне расстралянай з верталёту ваеннымі стэлы помніку і ўрачыстае асвячэнне помніка святарамі праваслаўнай і каталіцкай канфесіяў.

Бібліяграфія

Літаратура

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага народнага фронту Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы