Аляксандр Адзіслававіч Жураўлевіч (, п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край, РСФСР — 30 жніўня 2009 года, ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа«Нашы хлопцы ведаюць, чаго хочуць у жыцці» // Ірына Прымак, «Звязда», 23.06.2007, палкоўнік, намеснік начальніка 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009.

Біяграфія У 1984 годзе скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаўПогибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета .

Быў кіраўнікам другой у гісторыі Беларусі авіяцыйнай акрабатычнай групы «Крылы Беларусі», якая была арганізавана на пачатку 2009 годаКрылы Беларусі // Белорусское время. Меў 1620 гадзін налётуОни улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасня 2009.

30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Марфіцкім пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоўPilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? // TVN.24.pl, 30.08.2009Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje // WP.pl, 30.08.2009Wypadek na Air Show w Radomiu // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009.

Урачыстыя пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска ПольскагаУ Баранавічах пахавалі пілотаў // Радыё Свабода, 3 верасня 2009.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II ступені (1998)Указ Президента Республики Беларусь от 10 декабря 1998 г. № 604 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені» і I ступені (2006)Указ Президента Республики Беларусь от 29 декабря 2006 г. № 751 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені». Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».

Памяць 28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкамUchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r. . Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 годаПомнік беларускім лётчыкам урачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010.

Прозвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрома Радам-СадкаўWystartowali z Sadkowa i zginęli // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 .

Гл. таксама Аляксандр Марфіцкі Уладзімір Карват

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Лётчыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Баранавічаў Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах