Аляксандр Эдуардавіч Марфіцкі (, , Сенненскі раён — года ля Радама) — беларускі ваенны лётчык першага класа, палкоўнік, намеснік камандуючага аператыўна-тэхнічным камандаваннем ВПС і войск СПА Беларусі. Загінуў падчас выканання фігуры пілатажу на Radom Air Show 2009Трагедыя на авіяшоў у Польшчы // Наша Ніва, 30.08.2009.

Біяграфія Скончыў у 1978 годзе Харкаўскае вышэйшае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, у 1987 — Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, у 2002 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьПогибшие летчики на двоих имели более четырех тысяч часов налета .

У 2003 годзе — камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл (Баранавічы)Указ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2003 г. № 334 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені». Меў 2320 гадзін налётуОни улетели навсегда // Советская Белоруссия, 1 верасня 2009.

30 жніўня 2009 года разам з палкоўнікам Аляксандрам Жураўлевічам пілатаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоу Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу, самалёт пачаў рэзка зніжацца. Ёсць інфармацыя, што пілоты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіравання загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з прычыны блізкасці самалёта да гледачоў або жылых пабудоў. Самалёт упаў каля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 метраў ад дамоўPilot poświęcił życie, by nie spaść na widownię? // TVN.24.pl, 30.08.2009Radom w żałobie. Prezydent i MON składają kondolencje // WP.pl, 30.08.2009Wypadek na Air Show w Radomiu // Gazeta Wyborcza, 30.08.2009.

У фільме «Звычайны герой» (2004) пра героя Беларусі Уладзіміра Карвата, Марфіцкі распавядаў пра тую катастрофу: «Ён сапраўды здзейсніў гераічны ўчынак. Адвёў самалёт. Усё ж такі 24 тоны, 4 тоны паліва, калі б ён упаў недзе на населены пункт, там не адзін дом бы згарэў. Вельмі шмат было б ахвяр, тым больш, што гэта было ўначы, усе людзі знаходзіліся ў хатах, наступствы былі б самымі сумнымі»Дочь погибшего на авиашоу в Польше белорусского пилота: "ПАПА ГОВОРИЛ: «ПРИЛЕЧУ ДАЖЕ НА ОДНОМ ДВИГАТЕЛЕ» // Комсомольская правда в Беларусі.

Ганаровае пахаванні лётчыка на могілках Русіно ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войск Польшчы і архіепіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска ПольскагаУ Баранавічах пахавалі пілотаў // Радыё Свабода, 3 верасня 2009.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I ступені (2003) . Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (2010) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2010 г. № 144 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».

Памяць 28 верасня 2009 года Рада гміны Гузд прыняла ўхвальную пастанову пра будаўніцтва помніка лётчыкамUchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r. . Помнік адкрыты 11 красавіка 2010 годаПомнік беларускім лётчыкам урачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010.

Прозвішча лётчыка таксама згадана на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касцёле ў Радаме, дзе згаданы імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадах, якія пачалі свой апошні палёт з аэрадрому Радам—СадкаўWystartowali z Sadkowa i zginęli // LotniczaPolska.pl, 26.03.2010 .

У памяць загінулых лётчыкаў названа адна з вуліц мікрараёна Бараўкі ў Баранавічах.

Гл. таксама Аляксандр Жураўлевіч Уладзімір Карват

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Лётчыкі Беларусі Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Постаці Баранавічаў