Ян Ву́йцік (; 1913, Растоў-на-Доне — 2009) — польскі паэт і пісьменнік эміграцыі, званы «бардам Палесся»; журналіст.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1913 годзе ў Растове (Расійская імперыя). У 1921 годзе сям’я пераехала ў Польшчу. Вучыўся ў пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча, Артылерыйскай акадэміі афіцэраў рэзерву.

У 1939 годзе служыў на фронце афіцэрам артылерыі. Пасля капітуляцыі Варшавы трапіў у нямецкі палон і рэшту вайны правёў у лагеры для ваеннапалонных.

Пасля сканчэння вайны жыў у брытанскай акупацыйнай зоне. У 1949 годзе эміграваў у Порту-Алегры (Бразілія). Браў актыўны ўдзел у жыцці польскай эміграцыі, пісаў артыкулы ў мясцовую прэсу і польскі эміграцыйны часопіс «Kultura» ў Парыжы, вёў штотыднёвую радыёперадачу.

У 1961 годзе з сям’ёй эміграваў у ЗША, жыў у Нью-Брытэне (штат Канектыкут). Працаваў на вытворчасці, браў удзел у дзейнасці польскіх арганізацый (Haller Post Polish Army Veterans, Choir Polonia Paderewski, Solidarity International, Radio «Solidarnosc», Polish American Congress). Пісаў эсэ і артыкулы ў розныя польскія часопісы Польшчы і ЗША (вышэйпамянёная «Kultura», «Listy do Polakow», «Gwiazda Polarna»).

Па смерці Францішка Ляхоцкага перадаў яго кнігі польскаму аддзелу бібліятэкі ў Нью-Брытэне.

У 1996 годзе быў вылучаны на званне Чалавека года ад Польска-амерыканскага кангрэса Канектыкута.

Творчасць Выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Nad pięcioma rzekami» (), якая складаецца з трох частак. У «Дон — рака першая» аўтар звяртаецца да дзіцячых гадоў. Другая частка — «Мухавец — рака другая» — апавядае пра жыццё ў міжваенную дваццацігодку.

Пісаў таксама вершы пра родную Пружаншчыну і Палессе.

Радыёрэпартажы Вуйціка былі выдадзены ва ўніверсітэце Цэнтральнага Канектыкута ў 1993 годзе пад назвай «Drodzy sluchacze» ().

Узнагароды Кавалерскі крыж ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (1995)

Бібліяграфія

(1993) (Уроцлаў, 2005; Хартфард, Люблін, 2009)

Літаратура

Спасылкі Біяграфія на старонцы бібліятэкі ўніверсітэта Цэнтральнага Канектыкута

Катэгорыя:Ваенныя Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Эмігранты з Польшчы Катэгорыя:Імігранты Бразіліі Катэгорыя:Імігранты ЗША Катэгорыя:Палякі ў ЗША Катэгорыя:Навучэнцы гімназіі імя Адама Міцкевіча (Пружаны)