Любоў Фёдараўна Думаноўская (, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1970 г. Працавала старшым архітэктарам у Мінскпраекце, аддзела знешняга афармлення і малых архітэктурных формаў у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1977 па 1980 г. — архітэктарам-будаўніком у ГДР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты гандлёвага цэнтра ў мікрараёне Чыжоўка, падземнага пешаходнага пераходу па вул. Валгаградскай і Ленінскім праспекце, праект забудовы вуліцы Нямігі, рэканструкцыя атэлье па зав. Ламаносава, 9 і адміністрацыйнага будынка райвыканкама Першамайскага раёна, праект будынка апорна-ўзмацняльнай станцыі (1970—1974) у Мінску, зала германа-савецкай дружбы, сталовая і інтэрнацыянальнае кафэ ў Лейпцыгу (1977—1980).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя