Канды́к сібірскі (Erythronium sibiricum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая цыбульная расліна. Сцябло прамое, вышынёй да 35 см. Лістоў 2. Яны супраціўныя, прыкаранёвыя, даўжынёй да 15 см, простыя, суцэльныя, на кароткіх чаранках, з гладкім краем, завостранай верхавінкай. Колер лістоў зялёны з чырванавата-карычневымі плямамі. Кветкі адзіночныя, лілова-ружовыя, часам белыя. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Эфемероід горных раёнаў Еўразіі. Распаўсюджаны ў паўднёвай Сібіры, у горных раёнах Манголіі, Кітая і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на горных і тундравых лугах, у горнай тундры і хмызняках, на узлесках. Цвіце ў красавіку — пачатку мая. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Від занесены ў Чырвоную кнігу Расіі, ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў.

Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўная і лекавая расліна. Ранні меданос. Мясцовае насельніцтва выкарыстоўвае цыбуліны ў ежу. Таксама яны з’яўляюцца кормам для дзікай жывёлы.

Літаратура  — С. 472.

Спасылкі

Erythronium sibiricum (Fisch. & C.A.Mey.) Krylov // ИАС «ООПТ России» Кандык сибирский (Erythronium sibiricum) // Красная книга России

Катэгорыя:Лілейныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны гор Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны