«Басовішча» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Юрыя Каліны, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2020 годзе.
Сюжэт 30 гадоў у сярэдзіне ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок, што ў Кнышынскай пушчы, праходзіў Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». На двухдзённай імпрэзе выступалі найлепшыя рок-гурты Падляшша і Беларусі, а таксама зоркі польскае рок-сцэны. У 2019 годзе фестываль прайшоў 30-ы, апошні раз. Як ён эвалюцыянаваў на фоне грамадска-палітычных зменаў у Беларусі і Польшчы? Развагі найбольш цікавых выканаўцаў пра фестываль, змену пакаленняў арганізатараў і прычыны канца эпохі «Басовішча».
У фільме здымаліся
Здымачная група сцэнар і рэжысура — Юрый Каліна відэааператар — Кшыштаф Венцкоўскі гук — Андрэй Тафілюк, Пётр Дзеніс
Спасылкі
Катэгорыя:Басовішча Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Польшчы 2020 года