Дзмітрый Іваноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2013 года пачаў выступаць за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2015 годзе, пасля таго як «Віцебск» выйшаў у Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у складзе «Віцебска» 18 ліпеня 2015 года ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 8 жніўня таго ж года правёў свой адзіны матч за «Віцебск» у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з «Белшынай» (1:1).

У пачатку 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда», дзе пераважна выхадзіў на замену. У першай палове 2017 года гуляў у арэндзе ў «Оршы», а ў ліпені далучыўся да «Энергетык-БДУ». У якасці іграка «Энергетыка-БДУ» ў кастрычніку 2017 года быў заяўлены на матч Першай лігі з «Тарпеда» (0:0), хоць гэта супярэчыла ўмовам арэнднага пагаднення, з-за чаго пазней тарпедаўцам была прысуджана тэхнічная перамога 3:0.

У сакавіку 2018 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу», а ў лютым 2019 года перайшоў у гэты клуб на рэгулярнай аснове. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «Оршы», у сезоне 2019 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане» і ў лютым падпісаў трохгадовы кантракт з клубам. Гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У чэрвені 2021 года кантракт з «Нёманам» па пагадненні бакоў быў разарваны.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 Д3 Віцебск-2 2 0 2014 Д3 Віцебск-2 10 3 2015 Д1 Віцебск 1 0 2016 Д2 Тарпеда 11 3 2017 (1) Д2 Орша 8 0 2017 (2) Д2 Энергетык-БДУ 11 0 2018 Д2 Орша 23 3 2019 Д2 Орша 27 17 2020 Д1 Нёман 9 0 2021 (1) дубль Нёман

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна