Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў вёсцы Прудок, Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца на вайсковых могілках, за два кіламетры на ўсход ад чыгуначнай станцыі Прудок.

У брацкай магіле пахаваны 816 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях супраць нямецкіх войскаў.

У 1950 годзе на могілках быў пастаўлены абеліск вышынёй 5 м. У 1961 годзе пастаўлены помнік — скульптура воіна з лаўровым вянком. Злева i справа ад помніка, а таксама за ім знаходзяцца рады бетонных, нахіленых, прамавугольных у аснове надмагільных пліт з мемарыяльнымі дошкамі і нанесенай на іх інфармацыяй аб пахаваных воінах.

Літаратура Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 219.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Брацкія магілы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Прудок (вёска, Першамайскі сельсавет)