«Амерыка́нка. All included» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Віктарам Корзунам на тэлеканале «Белсат» у 2013 годзе. Стужка атрымала ўзнагароду мэра Шчэціна за лепшы фільм у польскім конкурсе Шчэцінскага Еўрапейскага кінафестывалю (2015).
У галоўнай ролі
Сюжэт Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе. Ідэя фільма — перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю. Тады жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца забаўнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе. У стужцы Аляксандр Фядута паўстае перад гледачом у «амерыканцы», толькі не ў сапраўднай, а ў намаляванай.
Здымачная група рэжысёр — Віктар Корзун мастак — Анатоль Тадорскі мантаж — Віктар Тумар аператары — Наталля Шырко, Яўген Жоўты кампазітынг — Віктар Корзун гук — Тарас Сенчукоў прадзюсар — Кася Камоцкая
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі