Мглінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мглін.
Геаграфія Плошча раёна — 1120 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Варануса.
Гісторыя 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Мглінскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1966 годзе адноўлены.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 21,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 8,2 тыс. Усяго налічваецца 131 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 12 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча: Мглінскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Асколкаўскае сельскае паселішча Белаводскае сельскае паселішча Вельжыцкае сельскае паселішча Ветлеўскае сельскае паселішча Высоцкае сельскае паселішча Краснакасароўскае сельскае паселішча Малодзькаўскае сельскае паселішча Новараманоўскае сельскае паселішча Новачашуйкаўскае сельскае паселішча Сакалоўскае сельскае паселішча Сімонтаўскае сельскае паселішча Шумараўскае сельскае паселішча
Славутасці Царква Св. Мікалая ў с. Высокае Царква Узвышэння Св. Крыжа ў с. Курчычы Царква Св. Мікалая ў с. Лугавец Сядзібна-паркавы комплекс Дуніных-Баркоўскіх і царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Новая Раманоўка Царква Св. Міхала Арханёла ў с. Разрытае
Гл. таксама Літвіны Севершчыны
Спасылкі
Мглінскі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці