Вінцэнт Дмахоўскі (; , фальварак Гаў’я, Ашмянскі павет — , Вільня) — мастак, жывапісец, піянер беларускага гістарычнага пейзажу. Творчасць звязана з грамадскім жыццём і мастацтвам Беларусі, Літвы і Польшчы.

Біяграфія Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне, пасля ў Мінску. У 1826 годзе Вінцэнт Дмахоўскі паступіў у Віленскі ўніверсітэт на літаратурны факультэт, адначасова з вучобай браў урокі малявання ў Яна Рустэма. Прымаў удзел у антырасійскім паўстанні 1830—1831 гадоў, пасля яго паражэння вымушаны быў эміграваць у Прусію. У 1833 годзе расійскі ўрад абвясціў амністыю, але Дмахоўскі вярнуўся на радзіму ўжо ў 1832 годзе. Адкрыў у Вільні мастацкую майстэрню, якая за 20 год працы стала своеасаблівай мастацкай школай, дзе вучыліся многія вядомыя майстры, у тым ліку Гелена Скірмунт і іншыя. Часта наведваў свой небагаты маёнтак Нагародавічы.

У віленскі перыяд Дмахоўскі стварыў шматлікія і разнастайныя творы, але краявіды радзімы асабліва хвалявалі мастака: «На начлезе», «Каля пераправы», «Наваградак», «Возера Свіцязь», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843) і іншыя. Сучаснікі налічвалі больш за сто пейзажаў і жанравых карцін мастака. Дмахоўскага называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец XVII ст. Дмахоўскі быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшчы.

Таксама Дмахоўскі вядомы як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 гадах афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» Станіслава Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Джаакіна Расіні, «Фаварытка» Гаэтана Даніцэці і іншыя).

Пахаваны ў Нагародавічах.

Сям’я Сын Вінцэнта Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі (1841—1913), таксама жывапісец.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Дробаў Л. М. Мастакі XIX стагоддзя. — Мінск, «Беларусь», 1971.

Спасылкі

Старонка Вінцэнта Дмахоўскага на pawet.net

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Шчучынскага піярскага калегіума Вікенцій Ігнатавіч