Труфля летняя або труфля руская чорная (Tuber aestivum) — грыб рода Труфель.

Апісанне

Цела дыяметрам прыкладна 2—8 см, круглявае. Перыдый неаддзельны, чорна-буры. Глеба шчыльна-мясістая, са слабым грыбным пахам, першапачаткова белая, пры паспяванні становіцца жаўтаватай.

Расце ў лясах. Арэал ахоплівае Еўропу і Азію. Від усюды рэдкі, колькасць яго невялікая. З’яўляецца ядомым каштоўным грыбам. У Беларусі вядомыя два месцазнаходжанні: у Белавежскай пушчы і наваколлях вёскі Семурадцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Грыб занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Польшчы і Украіне.

Спасылкі Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Пецыцальныя