Іва́н Які́мавіч Міско́ () — беларускі скульптар. Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка на хутары ЧамярыЗачарованный космосом // Союзное государство, июнь 2006, стр. 98-100 Слонімскага павета ў Заходняй Беларусі (у той час у складзе Польшчы). Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1954—1957) у В. Б. Папова, А. К. Глебава і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у А. А. Бембеля, А. К. ГлебаваБиографический справочник. Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. Т. 5. С. 29., часта сустракаўся з Заірам АзгурамСкульптор Иван Миско: Сегодня все мое время уходит не на творчество, а на поиск средств .

Творчасць Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Яго работам уласцівыя прастата кампазіцыі, лаканічнасць і строгасць пластычнай мовы.

З 1957 года экспануе свае творы на выстаўках. Пачынаючы з 1960-х гадоў касмічная тэма займае ўсё больш важнае месца ў яго творчасці.

Галоўнае месца ў творчасці займаюць партрэты сучаснікаў: Героя Сацыялістычнай Працы І. Куляша (1960), акадэмікаў А. Пракапчука (1960) і Ф. Фёдарава (1968), дзеячаў мастацтва Ф. Мадорава (1967), Я. Цікоцкага (1970) і Р. Шырмы (1978), касманаўтаў Ю. Гагарына (1968), П. Клімука, М. Гермашэўскага (абодва 1978), У. Кавалёнка, В. Руміна (абодва 1980), маці касманаўта А. Ц. Гагарынай (1979)Космическое притяжение. Белорусского скульптора Ивана Миско увлекли за собой звездные миры и их отважные покорители // «Рэспубліка», 3 августа 2005.

Адзін з аўтараў Манумента ў гонар маці-патрыёткі (1975, сумесна з А. Заспіцкім, М. Рыжанковым, арх. А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977 года).

Аўтар праекта помнікаў І. Буйніцкаму ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, арх. М. Бурдзін), І. Кабушкіну ў горадзе Баранавічы (1973, арх. Ю. Градаў, Л. Левін), бюста П. Клімука ў Брэсце (1978, арх. С. Баткоўскі), надгроб’я Л. Бяды на Маскоўскіх могілках у Мінску (1979, арх. Ю. Казакоў), Максіму Горкаму ў Цэнтральным дзіцячым парку г. Мінска (1981), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.

22 жніўня 2019 гістарычны цэнтр Слоніма ўпрыгожыла бронзавая статуя Льва Сапегі. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей ЛогвінУ Слоніме паставілі помнік Льву Сапегу // «Наша Ніва», 22 жніўня 2019.

Быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў Беларусі, шмат гадоў узначальваў Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Узнагароды і званні

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССРАрхив событий — 22 февраля (1989) Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1977) Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2014) Народны мастак Беларусі (2008)Президент Республики Беларусь отметил государственными наградами около 50 человек Медаль Францыска Скарыны (2002) Член Саюза мастакоў СССРМиско Иван Якимович, АртРу.инфо і Беларускага саюза мастакоў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1976) Ордэн Францыска Скарыны (2023)Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці

Адзначаўся дыпломамі, прызамі і памятнымі знакамі Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў. Федэрацыя касманаўтыкі Расіі ўзнагародзіла скульптара медалём «За заслугі».

Ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій.

У Слоніме адкрыты музей І. Я. Міско, куды скульптар перадаў частку сваіх твораў.

Крыніцы

Літаратура

Чыгрын С. У Слоніме будзе музей Івана Міско // Белорусская нива, 19 окт. 2006.

Спасылкі Народны мастак Беларусі Іван Міско: «У кожным маім творы запавет — заставацца чалавекам» // СБ. Беларусь сегодня Майстэрня-музей Івана Міско // Музей гісторыі горада Мінска Имена-легенды. Советский и белорусский скульптор, народный художник Беларуси Иван Миско // Агенцтва «Минск-новости»

Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары Беларусі