Таццяна Аляксееўна Струк (нар. , в. Лебядзінае Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі эканаміст і гаспадарчы дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія Скончыла Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум (бухгалтар), Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст).
Працавала эканамістам па працы ў калгасе «Кастрычнік», бухгалтарам у калгасе імя С.Кірава, бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам, старшынёй калгаса «50 гадоў БССР» Чачэрскага раёна, дырэктарам-прадпрымальнікам прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Отар» Чачэрскага раёна.
Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Отар» Чачэрскага раёна.
Выбіралася дэпутатам Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў 18-га, 23-га і 24-га скліканняў, Отарскага сельскага Савета дэпутатаў 26-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканняСтрук Таццяна Аляксееўна .
Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Чачэрскага райвыканкама і Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў.
Удастоена звання «Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці». Чалавек года Гомельскай вобласці (2010) у намінацыі «Чалавек на зямлі». Лепшы кіраўнік года (2009, 2010, 2011, 2013, 2014).
Занесена на раённую Дошку пашаныПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .
Ордэн Працоўнай Славы (2025).
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 18-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Чачэрскага раёна Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Эканамісты Беларусі