Ніна Мікалаеўна Юдзе́ніч (, Ташкент — ) — беларускі музыказнавец, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1954).

Біяграфія Скончыла ў 1944 годзе Ленінградскае музычнае вучылішча, у 1949 годзе Ленінградскую кансерваторыю (клас Х. С. Кушнарова). У 1950—1951 гадах выкладала ў Ташкенцкай кансерваторыі гісторыю савецкай музыкі і фальклор. У 1951—1954 гг. вучылася ў аспірантуры Ленінградскага НДІ тэатра і музыкі, тэма кандыдацкай дысертацыі: «Руская гераічная рэвалюцыйная песня і яе традыцыі ў савецкай музыцы» (1954). З 1954 года выкладала на кафедры тэорыі музыкі Ташкенцкай кансерваторыі, з 1964 года дацэнт. Член музыказнаўчай секцыі Саюза кампазітараў Узбекістана (1961).

У 1965—2001 гадах у Беларускай кансерваторыі выкладала аналіз музычных твораў, методыку выкладання аналізу музычных твораў, гісторыю музычна-тэарэтычных сістэм, гармонію, спецклас, з 1995 года прафесар. Член музыказнаўчай секцыі Саюза кампазітараў БССРСильнейшая духом: Нина Николаевна Юденич.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац пераважна па праблемах натуральна-ладавай гармоніі, жанру і формы ў творчасці класікаў замежнай, рускай і сучаснай музыкі, артыкулаў па беларускай музычнай культуры, у т.л. пра творчасць беларускіх кампазітараў і музыказнаўцаў Л. Абеліёвіча, Г. Гарэлавай, У. Дарохіна, Л. Захлеўнага, Л. Мухарынскай, В. Сярых, Э. Тырманд, Л. Шлег і інш.

Творы О натурально-ладовой гармонии. Мн., 1966; Статьи по музыкальному искусству. Мн., 1976.

Літаратура

Спасылкі Сильнейшая духом: Нина Николаевна Юденич

Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі