Літоўскі каледж бізнесу () — літоўская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе рэалізацыю прафесійных навучальных праграм неўніверсітэцкага ўзроўню. Каледж прапануе 7 навучальных неўніверсітэцкіх праграм: кіраванне ўстановамі і кампаніямі, кіраванне бізнесам, кіраванне бізнесам у сферы адпачынку і турызму, кіраванне будаўнічым бізнесам, эканоміка, камп’ютарнае праграмаванне, кіраванне гандлем. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Клайпедзе.

Спасылкі

Сайт установы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання Катэгорыя:Бізнес-школы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы Катэгорыя:Адукацыя ў Клайпедзе Катэгорыя:1994 год у Літве