Гюнэш Алісафаеўна Абасава (нар. , Баранавічы) — беларуская эстрадная спявачка азербайджанскага паходжання, вакалістка Маладзёжнага тэатра эстрады.

Біяграфія Нарадзілася 2 верасня 1979 года ў Баранавічах.

З дзяцінства займалася музыкай. Педагогам быў музыкант і кампазітар Ф. Жыляк. Займалася ў студыі «Сябры» народнага артыста Беларусі А. І. Ярмоленкі. У 2005 годзе прымала ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў «Славянскі Базар у Віцебску». У 2006 годзе запісаны першы сольны альбом.

20 чэрвеня 2014 года выйшла замуж за турэцкага футбаліста Гекхана Джынгеза, з якім пазнаёмілася ў сацсеткахКак живет белорусская певица Гюнешь: замужем за футболистом «Галатасарая», ностальгирует по Барановичам, получает награды от МВД и много выступает.

Жыве ў МінскуГюнэш Алісафаеўна Абасава, працуе ў Маладзёжным тэатры эстрады.

Узнагароды Гран-пры конкурсу «Бурштынавая зорка» (2003), прыз Міжнароднага конкурсу ўкраінскай песні імя У. Івасюка (2002).

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя