Антоній Марыя Дзакарыя (, Крэмона, Італія — , Крэмона, Італія) — святар, каталіцкі святы.

Біяграфія У Падуі скончыў медыцынскі факультэт, вярнуўшыся ў родны горад, катэхізаваў бедную моладзь.

У 1528 годзе прыняў святарскае пасвячэнне. Адрадзіў дзейнасць брацтва «Вечнай мудрасці», якое існавала пры кляштары с. аўгустыянак у Крэмоне, пазней брацтва ператварылася ў тры ордэны, якія называюць «барнабітамі». Між іншым працаваў у Мілане, Рыме.

Для ажыўлення духоўнасці распачаў практыку «15 пятніц»: у гадзіну смерці Езуса жыхары збіраліся ў касцёле на набажэнства. Стомлены апостальскай працай, Антоній памёр ва ўзросце 37 гадоў.

У 1987 годзе папа Леў XIII кананізаваў Антонія ДзакарыюСвяты Антоній Марыя Дзаккарыя, святар.

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Заснавальнікі манаскіх ордэнаў Катэгорыя:Кананізаваныя ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XVI стагоддзя Катэгорыя:Святыя Італіі