Варшаўская кінашкола — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка Варшаўская кінашкола была створана ў 2004 годзе рэжысёрам, сцэнарыстам і прадзюсарам Мацеем Селязіцкім і акцёрам Багуславам Ліндам. У цяперашні час школа ўяўляе сабой адзіны ў Польшчы комплекс кінашкол, у рамках якога ажыццяўляюцца праграмы бакалаўрыяту і магістратуры, аспірантуры, розныя курсы і дзве агульнаадукацыйныя школы з прафілямі па кінематаграфіі і стварэнню відэагульняў. У кампусе таксама працуе рэвіталізаваны студыйны кінатэатр.
Установа прапануе ўсебаковую адукацыю, навучае ў галіне кінематографа, сцэнарыстыкі, рэжысуры, акцёрскага майстэрства, вытворчасці кінафільмаў, мантажу, фатаграфіі, тэлебачання, гуказапісу і стварэння відэагульняў. Таксама праводзяцца англамоўныя міжнародныя праграмы, якія аб’ядноўваюць студэнтаў з усяго свету.
Кінашкола размешчана на варшаўскім Жалібожы. Сэрцам кампуса з’яўляецца ўнікальны колішні прамысловы будынак, у якім знаходзіцца большасць аўдыторый і службовых памяшканняў, акцёрскія студыі, студыі гуказапісу, постпрадакшн, склад абсталявання і шматлікія лекцыйныя залы. Унутры кампуса таксама знаходзіцца будынак кінатэатра, дзе праводзяцца паказы фільмаў, акцёрскія заняткі, майстар-класы і шматлікія дадатковыя культурныя ініцыятывы. На тэрыторыі таксама працуе кафэ.
Напрамкі навучання Рэжысура Кінавытворчасць Акцёрская справа ў новых медыя Стварэнне відэагульняў Стварэнне гуку: фільм, тэлебачанне, гульні Арганізацыя вытворчасці ў кінематографе і тэлебачанні Мантаж Практычнае фільмазнаўства Фатаграфія Рэжысёрска-аператарскія курсы Курсы мантажу Вакальна-акцёрскія курсы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Кінашколы