Энталома выемчатапласціністая (Entoloma sinuatum) — атрутны від грыбоў роду энталомавых.

Назвы Навуковыя сінонімыEntoloma sinuatum // MycoBank database.:

Часам выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма бінамен «Entoloma lividum», што з’яўляецца памылкай (гл. раздзел Таксаномія).

Біялагічны тып у біномене паходзіць ад (звілісты, хвалісты), што адсылае да формы шапкі грыба, у той час як родавая назва паходзіць ад (унутраны) і (край), што звязана з падвернутым краем шапкі.

Апісанне Самы буйны прадстаўнік роду энталом.

Шапка грыба 5—17 (да 25) см дыяметрам. Шапка ў маладых грыбоў — ад бруднавата-белай да шэра-вохранай, у сталасці — шэра-бурая, папялістая, гладкая, у цэнтры бывае дробнаскладкавая, у сырое надвор’е трохі клейкая, пры падсыханні — бліскучая. У маладых грыбоў шапка паўшарападобная ці конусна-званочкавая з падвернутым краем, доўга захоўвае гэтую форму, пазней бывае плоска-выпуклай ці распрасцёртай з апушчаным роўным ці хвалістым краем і шырокім прытупленым пагоркам у сярэдзіне, часта ў спелых экзэмпляраў — упадзістай, няправільна-акруглай формы.

Мякаць белая, тоўстая, шчыльная. Пры надломе не змяняе колер. Смак апісваецца як незразумелы ці непрыемны; пах мучністы, альбо прагорклы.

Пласцінкі 8—15 мм шырынёй, шырокія, рэдкія, слаба прырослыя зубцом ці выемкавыя, слабасерпавідныя; спачатку бруднавата-жоўтыя, пазней жаўтавата-ружовыя, ружовыя ці чырванаватыя, з больш цёмными краямі.

Ножка 4—15 см вышынёй і 1—3,5 см таўшчынёй, цэнтральная, звычайна выгнутая ля асновы, цыліндрычная, бывае сціснутая, часта патоўшчаная ў аснове, шчыльная, але знізу зноў згортваецца; у маладых грыбоў суцэльная, у спеласці з губчатым напаўненнем. Верхняя частка ножкі белая, шаўкавістая, пазней вохрана-жаўтаватая ці шэраватая, пры націсканні — бледна-бураватая; наверсе мучністая, унізе голая.

Споравы парашок ружовы. Споры 8—11 х 7—9,5 мкм, шасцівугольныя, ізадыяметрычныя (акруглыя) ці трохі выцягнутыя, гладкія, ружавата-жоўтыя, з 1—2 кроплямі масла. Базідыя з 4 базідыаспорами. Цісцыды адсутнічаюць. Верхавіна шапкі — іксакуціс, які складаецца з вузкіх, цыліндрычных гіф 2-5 мкм таўшчынёй. Пігмент вельмі светлы, унутраклетачныNoordeloos, M.E. Entoloma s.l. — Biella Giovanna, 1992. — 760 p..

Форма, пазбаўленая жоўтай афарбоўкі гіменафора, рэдка, але сустрачаецца ў Аўстрыі, Францыі і НідэрландахNoordeloos, M.E. Fungi Europaei, Volume 5a: Entoloma (Supplement). — Edizioni Candusso, 1992. — 920 p. — P. 111—113..

Распаўсюджанне Энталома атрутная — дастаткова рэдкі грыб. Расце на глебе з канца мая да пачатку кастрычніка ў светлых лісцевых і мяшаных лясах (асабліва ў дубровах) і парках, утвараючы мікарызу з дубам, букам, грабам, радзей — з бярозай ці вярбой. Аддае перавагу цяжкім глебам, гліністым ці глебам з вялікім зместам вапны. Сустракаецца па аднаму грыбу ці малымі групамі.

Цеплалюбівы від. Сустракаецца ў Беларусі, у Паўночнай Амерыцы (да Арызоны на поўдзень), у Адыямане (Турцыя), у Іране, у Юньнані (КНР), ва Украіне, на поўдні еўрапейскай часткі Расіі, на Паўночным Каўказе і на поўдні Сібіры (Расія), у Аўстрыі, Францыі, Нідэрландах і інш.

Падобныя віды Энталома выемчатапласціністая небяспечная для неспрактыкаваных грыбнікоў сваім падабенствам да шэрагу ядомых відаў.

, у асноўным адрозніваецца сыходнымі да ножкі пласцінкамі, аднак афарбоўка практычна такая ж, як і ў энталомы выемчатапласціністай. Ядомы , адрозніваецца ад энталомы атрутнай пераважна гіграфаннай шапкай і месцам росту — ён сустракаецца ў садах і на лугах, а не ў лісцевых лясах. , мае вузкія, частыя пласцінкі гіменафора, белаватай ці светла-вохранай афарбоўкі. , адрозніваецца вузкімі, частымі пласцінкамі белаватага ці крэмавага колеру, слабасыходзячымі па ножцы і яскрава аддзеленымі ад шапкі. Мае таксама своеасаблівы кветкавы ці гніласны пах. , мае шаўкавіста-белую, з каляровымі плямамі, шапку і мякаць, якая ружавее на зрэзе. , моцна адрозніваецца ад энталомы выемчатапласціністай, дзякуючы кольцам на ножцы і больш цёмным пласцінкам.

З атрутных грыбоў моцна падобная да энталомы выемчатапласціністай роднасная , якая таксама атрутная.

Ядавітаць Гастра-энтэратропны ядавіты грыб. Пры ўжыванні раздражняе слізістую абалонку страўнікава-кішачнага тракту, выклікаючы т. зв. «рэзіноідны сіндром» (болі ў жываце, рвота, вадкі стул). Сімптомы атручэння праяўляюцца прыкладна праз 0,5—2 гадзіны пасля траплення таксінаў у арганізм і адчуваюцца ў выглядзе галаўной болі і галавакружэння, а пазней дадаецца моцная ірвота і панос. Папраўка звычайна адбываецца праз 48—72 гадзіныDavid G. Spoerke, Barry H. Rumack. Handbook of mushroom poisoning: diagnosis and treatment. — CRC, 1994 — 464 p. — P. 354.. Пры ўжыванні значнай колькасці грыбоў магчымы смяротны зыход.

Лячэнне атручэння неспецыфічнае і заключаецца ў прамыванні страўніка і назначэнні солевых слабіцельных (да развіцця ірвоты і паносу), назначэнні энтэрасарбентаў; пры развіцці выражанага гастраэнтэрыту — у карэкцыі водна-электралітных расстройстваў шляхам увядзення кровазамяшчаючых вадкасцей і ў прафілактыцы другаснай інфекцыі СКТ. Прамыванне страўніка, слабіцельныя і энтэрасарбенты прызначаюцца ўсім членам сям’і, якія ўжывалі грыбы, нават калі сімптомаў нямаЗаболотских Т. В., Григоренко Г. В., Климова Н. В., Поддубная С. М. Отравления в детском возрасте: Методическое пособие для врачей-педиатров. — Благовещенск: Амурская государственная медицинская академия, 2003. — 21 с. — С. 12-14..

Таксаномія Від упершыню згадваецца ў 1788 годзе ў працы французскага натураліста П’ера Бюяра як «Agaricus lividus». Пазней, у 1801 годзе Хрысціян Персан упершыню апісвае яго як «Agaricus sinuatus». Сучасную назву «Entoloma sinuatum» грыб атрымаў у працы нямецкага міколага Паўля Кумера у 1871 годзе. Тым не менш, у літаратуры працягвала сустракацца назва, дадзеная П’ерам Бюярам, пакуль не стала зразумела, што на ілюстрацыі Бюяра не энталома выемчатапласціністая, а аленевы грыб. З 1955 года «Entoloma sinuatum» становіцца агульнапрынятым навуковым найменнем грыба; назва «Entoloma lividum» з 2001 года лічыцца неваліднай і не выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма.

Яшчэ адзін сінонім, «Rhodophyllus sinuatus», быў уведзены французскім міколагам Люсьенам Келе, які ў 1886 годзе аб’яднаў грыбы з ружовымі прыросшымі ці выемчатымі пласцінкамі гіменафора і вуглаватымі спорамі ў альтэрнатыўны род «Rhodophyllus».

Біномен , адносіцца да звычайнай формы (падвіду) «Entoloma sinuatum» — з пласцінкамі жаўтаватай афарбоўкі. Раней гэтая форма вылучалася ў асобны від, адрозны ад «Entoloma sinuatum» (з пласцінкамі без жаўтаватай афарбоўкі).

Літаратура Noordeloos, M.E. Entoloma s.l. — Biella Giovanna, 1992. — 760 p. Entoloma sinuatum // MycoBank database.

Катэгорыя:Агарыкальныя