Сье́ра-Лео́нэ (), афіцыйая назва Рэспубліка Сьера-Леонэ ( ) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Гвінеяй (652 км) і Ліберыяй (306 км). Сталіца краіны — горад Фрытаўн.

Гісторыя ХV стагоддзе — партугальцы заснавалі на тэрыторыі Сьера-Леоне першыя факторыі. 1787 год — заснаванне Фрытаўну вызваленымі рабамі. 1808 год — узбярэжныя раёны Сьера-Леоне сталі брытанскай калоніяй. 1961 год — Сьера-Леоне атрымала незалежнасць, да ўлады прыйшла Народная партыя. 1967 год — здзейснены пераварот, мэтай якога было спыненне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсці Усенародны кангрэс. 1968—1971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Усенароднага кангрэсу, які ў 1970—1980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай. 1991—2002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб’яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Ліберыі. Вызначыліся супярэчнасці паміж мусульманскай і хрысціянскай абшчынамі. 1996 — прэзідэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба. 1997 — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома. 1998 — ваенная інтэрвенцыя міжнародных ваенных сіл на чале з Нігерыяй, якія падтрымлівалі звергнутага прэзідэнта Кабы. 1999 — паўстанцы з Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртання прэзідэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідар Фодэ Санко стаў віцэ-прэзідэнтам.

Праўленне Джуліус Маада Бія (2018—ц.ч.) У сакавіку 2018 года ў Сьера-Леонэ прайшлі ўсеагульныя выбары, у якіх дзеючы прэзідэнт Эрнэст Бай Карома не меў права ўдзельнічаць па Канстытуцыі. У 1-м туры ніводны кандыдат у прэзідэнты не набраў 55 % галасоў, якія былі неабходныя для перамогі. У 2-і тур выйшлі кандыдат ад кіруючай партыі Усенародны кангрэс Самура Камара і кандыдат ад апазіцыйнай Народнай партыі генерал Джуліус Маада Бія. У выніку перамогу атрымаў Джуліус Маада Бія, набраўшы 51,8 % галасоў. Большасць галасоў у 149-мясцовы парламент атрымала правячая партыя «Усенародны кангрэс» (68 мандатаў). Народная партыя атрымала толькі 49 мандатаў.

У жніўні 2022 года ў Сьера-Леонэ ўспыхнулі пратэсты і жорсткія беспарадкі. Пратэсты былі сканцэнтраваны ў сталіцы Фрытаўне і на поўначы, уключаючы гарады Макені і Камакві. Прычынай пратэстаў стаў нізкі узровень жыцця жыхароў краіны. Была ўведзена агульнанацыянальная каменданцкая гадзіна. Падчас пратэстаў загінула не менш за 27 мірных жыхароў і 6 паліцэскіх.

У чэрвені 2023 года адбыліся ўсеагульныя выбары на якіх перамогу атрымаў прэзідэнт Джуліус Маада Бія (56.17 % галасоў) і прапрэзідэнцкая Народная партыя (81 мандат з 149). Апазіцыны кандыдат Самура Камара набраў 41,16 % галасоў, а яго партыя «Усенародны кангрэс» атрымала толькі 54 мандата. Самура Камара і яго партыя запатрабавалі паўторных выбараў, спасылаючыся на «абуральныя парушэнні».

Палітыка Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства.

Адміністрацыйны падзел Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг:

№ Правінцыя па-англійску Насельніцтва(2004), тыс. чал. Плошча, тыс. км² Шчыльнасць, чал./км² Колькасцьакруг Цэнтр1 Заходняя вобласць Western Area 950,9 0,56 1698 2 Фрытаўн2 Усходняя правінцыя Eastern Province 1187,5 15,6 76 3 Кенема3 Паўночная правінцыя Northern Province 1718,2 35,9 48 5 Макені4 Паўднёвая правінцыя Southern Province 1106,6 19,7 56 5 Бо

Геаграфія За выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).

Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.

Тэмпература складае ад +21° С да +31° С.

Эканоміка Сьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы алмазаў. Алмазаздабыўная галіна ў час грамадзянскай вайны была спонсарам паставак зброі («крывавыя алмазы») з Ліберыі, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў.

65 % насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім.

Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.

Дэмаграфія У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90 % насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў.

Англійская мова з’яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.

Асноўнай рэлігіяй з’яўляецца іслам (60 %), 30 % мясцовыя веры, 10 % — хрысціяне.

Сярэдняя працягласць жыцця складае 37 гадоў.

Культура Сучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.

У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).

Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў.

Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.

Літаратура

Сьерра-Леоне // Шемарин A. Г. Страны мира — М.: Издательский дом «Пилиrрим», 1998. — 304 с., илл. — 41 000 экз. — (Детская энциклопедия) — ISBN 5—89234—007—4.

Спасылкі