Крысціна Мейвіл Стэнбек (; нар. 27 верасня 1977, Нью-Ёрк) — шведска-амерыканская прадпрымальніца. Крысціна з'яўляецца асноўным уладальнікам і былым выканаўчым дырэктарам інвестыцыйнай кампаніі AB Kinnevik, адной з найбуйнейшых сямейных кампаній у Швецыі"Cristina Stenbeck axlar pappas mantel". DN.se. 13 May 2003. Retrieved 24 December 2013."Cristina Stenbeck of Sweden's Kinnevik". Bloomberg. 24 June 2010. Archived from the original on 24 May 2013. Retrieved 24 December 2013..
Раннія гады Стэнбек нарадзілася ў Нью-Ёрку ў сям'і шведскага прамыслоўца і прадпрымальніка Яна Стэнбека і амерыканкі Мэрыл Маклеад"Saving the family empire". Fokus. 18 April 2011. Retrieved 4 June 2014.. Стэнбек вучылася ў школе Святога Андрэя ў штаце Дэлавэр, скончыла Джорджтаўнскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра ў 2000 годзе"Cristina Stenbeck, Kinnevik – Winner of the 2012 Golden Gavel – Listed companies". GuldKlubban. 2012. Archived from the original on 24 December 2013. Retrieved 24 December 2013..
Кар'ера Крысціна Стэнбек пачала сваю бізнэс-кар'еру у 1997 годзе, пасля таго, як яна ўвайшла ў кіраванне Invik & Co, у той час фінансавай кампаніі-дачкі АВ Kinnevik. Стэнбек узяла на сябе кіраўніцтва кампаніяй у 2003 годзе, калі яна стала віцэ-старшынёй AB Kinnevik, пазней атрымаўшы статус старшыні у 2007 годзе"Beyond the family boardroom". Financial Times. 11 March 2012. Archived from the original on 16 February 2013. Retrieved 24 December 2013..
У 2016 годзе яна пайшла з пасады старшыні AB Kinnevik, каб засяродзіцца на сваёй ролі галоўнага ўладальніка, надаючы асноўную ўвагу інвестыцыям, пераважна ў галіне інтэрнэт-камерцыі.
На працягу наступнага дзесяцігоддзя пасля 2003 года Стэнбек правяла паспяховыя змены ў AB Kinnevik. Яна таксама прадала перыферыйныя прадпрыемствы, для таго каб знізіць пазыковы ціск і павысіць празрыстасць кампаніі.
Пад яе кіраўніцтвам глабальная сетка AB Kinnevik пашырылася. У цяперашні час кампанія працуе ў больш чым 80 краінах у сферы сувязі, забаў, СМІ і электроннай камерцыі з такімі вядомымі брэндамі як Tigo, Tele2, Viasat і Zalando, якія ўваходзяць у склад фірмы.
У пачатку 2014 года яе прызначылі старшынёй праўлення інтэрнэт-крамы моднага адзення Zalando. У мае 2014 года Крысціна ўзяла на сябе ролю старшыні праўлення тэлекамунікацыйнага гіганта Millicom"Millicom International Cellular: Millicom Annual General Meeting and Extraordinary General Meeting of Shareholders". Reuters. 27 May 2014. Archived from the original on 6 June 2014. Retrieved 4 June 2014.. Яна таксама далучылася да знешніх саветаў дырэктараў Spotify і Babylon.
Стэнбек з'яўляецца членам праўлення фонду Reach for Change, які садзейнічае развіццю сацыяльнага прадпрымальніцтва і прадпрымальніцкай дзейнасці ў Афрыцы, Скандынавіі, Расіі і СНД.
Узнагароды і прэміі У красавіку 2012 года Крысціна атрымала ўзнагароду Шведскага Каралеўскага патрыятычнага таварыства — бізнес-медаль "За выдатнае прадпрымальніцтва»"Cristina Stenbeck får Näringslivsmedalj för framstående entreprenörskap". Cision.com. 25 April 2012. Archived from the original on 28 March 2014. Retrieved 23 December 2013., а ўжо ў лістападзе 2012 года яна атрымала прэмію "Залаты малаток" "Camfil Vice Chairman receives Swedish award". Camfil.com. Archived from the original on 28 March 2014. Retrieved 24 December 2013. за вядучую ролю ў якасці старшыні лістынгавай кампаніі.
Прыватнае жыццё Стэнбек была замужам за брытанскім прадпрымальнікам Аляксандрам Фітцгібансам з верасня 2005 года. У яе тры дачкі і адзін сын. Доўгі час жыла ў Лондане, але ў 2015 годзе вырашыла пераехаць у Стакгольм"Cristina Stenbeck flyttar till Stockholm". Expressen. Retrieved 15 February 2016..
Катэгорыя: Жанчыны Швецыі