Эліза Бергман (швед. Elise Bergman, поўнае імя Gustava Elisabet Bergman;  — ) — шведская мастачка.

Біяграфія Нарадзілася 9 ліпеня 1842 года ў мястэчку Södra Åkarp муніцыпалітэта Велінгэ. Эліза Бергман вучылася ў Школе рамёстваў Slöjdskolan (цяпер Konstfack) у Стакгольме (з 1869 па 1871 год) і ў Каралеўскай акадэміі свабодных мастацтваў (з 1870 па 1877 год).

Па заканчэнні вучобы стала прафесійнай мастачкай, пісала пераважна пейзажы, адначасова працавала настаўніцай малявання. Работы Элізы Бергман прадстаўлены ў музеях Швецыі, у прыватнасці, у Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме.

Памерла 15 лістапада 1924 года ў Крысціянстадзе.