Алена Аляксееўна Салама́ха (нар. , Архангельск, РСФСР) — беларускі музыказнавец.
Біяграфія Скончыла ў 1961 годзе Беларускую кансерваторыю. Працавала ў 1964—1967 гадах на Беларускім радыё, у 1967—1984 гадах у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1988—1991 гадах у апараце Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. У 1984—1988 і 1991—1996 гадах — загадчык літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатра оперы і балета, у 1996—2000 гадах — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі. Адзін з арганізатараў (1984) Клуба сяброў оперы.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1986 года.
Навуковая дзейнасць Большасць публікацый звязана з оперным мастацтвам. Сцэнарыст дакументальных фільмаў «Голас» пра М. Грыгорчыка (1994) і «Опера» пра А. Саўчанку (1996).
Творы В согласии с Брехтом, в полемике с ним… // Советская музыка. 1984. № 4; Суждено ли растопить лед равнодушия? (з Н. Юдзеніч) // Там жа. 1988. № 12; В студии — только дети // Там жа. 1991. № 8; З іспанскага дзённіка // Мастацтва. 1994. № 5.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі