Вадзім Фаставец (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».
Клубная кар’ера Займаўся ў акадэміі ФШМ-Мінск, а таксама ў мінскім «Дынама», дзе выступаў за дублюючы склад.
У лютым 2021 года пачаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў красавіку падпісаў кантракт клубам. На полі з’яўляўся нячаста, выходзячы на замену ў канцы матча. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб, аднак у красавіку 2022 года вярнуўся ў склад каманды, дзе стаў адным з асноўных ігракоў.
У сакавіку 2023 года перайшоў у «Жодзіна-Паўднёвае». У сакавіку 2024 года стаў іграком «Маладзечна».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Жодзіна-Паўднёвае Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна